2012-12-11 12:45:34

Кангрэгацыя Божага Культу зацвердзіла новы нямецкамоўны літургічны зборнік


RealAudioMP3 Новы каталіцкі зборнік малітваў і спеваў для нямецкамоўных краін (“Gotteslob”) з’явіцца перад Адвэнтам 2013 г. Канферэнцыі Біскупаў Германіі і Аўстрыі, а таксама біскуп Бальцана-Брэсанонэ, ужо далі згоду на публікацыю. Свой дазвол удзяліла таксама Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Аб гэтым паведаміла прэс-бюро нямецкага епіскапату. Праца над зборнікам доўжылася 10 гадоў. Цяпер патрэбны год для арганізацыі яго своечасовай дастаўкі ва ўсе нямецкамоўныя парафіі і супольнасці.

Біскуп Фрыдхельм Хофман, старшыня камісіі па стварэнні малітоўніка, лічыць, што ён стане своеасаблівай “стравай” для жыцця ў веры. Кніга ўтрымлівае канкрэтныя прапановы для асабістай і супольнай малітвы дома і ў касцёле, прапануе шырокі спектр спеваў – старажытных і новых.


Над канцэпцыяй і зместам новага малітоўніка працавалі біскупы, кансультанты і амаль 100 экспертаў у вобласці літургіі, касцёльнай музыкі, душпастырства, біблійнай экзэгезы, дагматычнай тэалогіі і духоўнасці.Працэс стварэння суправаджаўся апытаннямі і тэставаннем. Зборнік будзе цэнтралізавана распаўсюджвацца Біблійным інстытутам у Штутгарце. Памер першапачатковага накладу – 3,6 млн. экзэмпляраў, заснаваны на папярэдніх замовах.

Поспех малітоўніка “Gotteslob” у выкарыстанні яго як адзінага інструменту для спеву і малітвы ва ўсіх парафіях нямецкамоўных краін і рэгіёнаў. За кожный малітвай і спевам тут закрэплены канкрэтны нумар, які захоўваецца ва ўсіх версіях зборніка і падчас усіх наступных перавыданняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.