2012-12-11 13:10:10

Ватыканскія музеі правядуць выставу ў Паўднёвай Карэі


RealAudioMP3 Ватыканскія музеі прывязуць выставу з 70 карцін, якія адносяцца да эпохі Адраджэння, у Паўднёвую Карэю. Выстава пройдзе ў Музеі дызайну Хангарам у Сеульскім цэнтры мастацтваў. Пераважна будысцкае насельніцтва краіны, дзякуючы новай выставе, зможа пазнаёміцца з некаторымі найбольш буйнымі шэдэўрамі хрысціянскага мастацтва. “Упершыню людзі ў гэтай “аддаленай” частцы свету атрымаюць магчымасць стаць у чаргу, а мы спадзяемся, што гэта будзе менавіта так, каб убачыць гэтыя шэдэўры”, - сказаў Гвіда Карніні, куратар калекцыі дэкаратыўнага мастацтва Ватыканскіх музеяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.