2012-12-10 10:27:26

Швейцарскія гвардзейцы выпусцілі музычны альбом


RealAudioMP3 Швейцарскія гвардзейцы, разам з арфісткай Даніэлай Лорэнц, выпусцілі кампакт-дыск пад назвай “Weihnachten mit der Schweizergarde” (Божае Нараджэнне са Швейцарскай гвардыяй). Большасць твораў, якія ўвайшлі ў музычны зборнік – гэта нямецкія калядныя спевы, добра вядомыя ў нямецкай частцы Еўропы, паведаміў адзін з пяці швейцарскіх гвардзейцаў, якія ўдзельнічалі ў запісу кампакт-дыска. Асаблівасць альбома ў тым, што ён цалкам інструментальны, тут не гучыць спеў хору або салістаў. Музычныя кампазіцыі даступныя для спампавання ў сервісе “іTunes” і ў некаторых еўрапейскіх музычных онлайн-крамах.

Выступленні аркестра Папскай швейцарскай гвардыі можна пачуць вельмі рэдка. Звычайна гэта адбываецца на плошчы св. Пятра на Вялікдзень і Божае Нараджэнне, калі швейцарскія гвардзейцы выконваюць гімн Італіі перад папскім благаслаўленнем “Urbi et Orbi”. Колькасць удзельнікаў аркестру пастаянна змяняецца.







All the contents on this site are copyrighted ©.