2012-12-10 13:15:04

Сусветны саюз каталіцкіх жанчын выступіў у абарону правоў чалавека


RealAudioMP3 Сусветны саюз каталіцкіх жанчын, з сядзібай у Парыжы, з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца па ініцыятыве ААН 10 снежня, скіраваў спецыяльнае пасланне да міжнароднай супольнасці. У ім каталіцкія жанчыны спасылаюцца на энцыкліку “Pacem in Terris” бл. Яна ХХІІІ, у якой звяртаецца асаблівая ўвага на неабходнасць пашаны і абароны правоў чалавека, а таксама на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека ААН. “Права на існаванне і базавы стандарт жыцця, - сцвердзілі яны - уключае ў сябе права на жыццё, харчаванне, вопратку, сацыяльныя паслугі і адукацыю, а таксама права на свабоду слова і друку, права на працу і яе свабодны выбар”.

Саюз каталіцкіх жанчын падкрэсліла, што права на жыццё сёння павінна ахоўвацца асабліва моцна, таму каталіцкія жанчыны свету павінны стаць у абароне ўсіх дзяцей, таксама ненароджаных, і спрыяць забеспячэнню іх належнай аховы, у тым ліку ва ўлонні маці. Акрамя таго, асацыяцыя заклікала да аховы сужэнства і сям’і. “Урады краін і грамадзянскія супольнасці павінны прызнаваць выключна манагамныя гетэрасексуальныя саюзы”, - бескампрамісна заявілі члены Сусветнага саюзу каталіцкіх жанчын.








All the contents on this site are copyrighted ©.