2012-12-10 12:24:02

Загінуў Апостальскі нунцый у Кот-д’Івуары


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Амброзэ Мадтха, Апостальскі нунцый у Кот-д’Івуары, 8 снежня загінуў у аўтакатастрофе ў выніку лабавога сутыкнення. Іерарх вяртаўся ў сваю рэзідэнцыю пасля ўдзелу ў святарскім пасвячэнні. Яго шафёр таксама загінуў у выніку аварыі. Пасланнік Святога Пасаду актыўна выступаў за дасягненне міру і згоды ў Кот-д’Івуары падчас жорсткага грамадзянскага канфлікту, які ўспыхнуў ў гэтай заходнеафрыканскай краіне ў 2011 г. Арцыбіскуп Мадтха, які нарадзіўся ў Індыі ў 1955 г., выконваў сваю місію ў Кот-д’Івуары з 2008 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.