2012-12-10 11:10:05

Бэнэдыкт ХVI: Хрыстус – гэта вырашальная сіла, якая змяняе свет


RealAudioMP3 9 снежня св. Імшой у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане пачаўся міжнародны кангрэс, прысвечаны праблемам і выклікам, якія стаяць перад Касцёлам у краінах Амерыкі. Форум праходзіць у 15-ю гадавіну спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў, прысвечанай гэтаму кантыненту. Сустрэча “Ecclesia in America” адбываецца па ініцыятыве Папскай Камісіі па справах Лацінскай Амерыкі ў супрацоўніцтве з адной з самых буйных у свеце арганізацый свецкіх вернікаў “Рыцары Калумба”. На заканчэнне св. Імшы ў ватыканскай базыліцы да ўдзельнікаў асамблеі звярнуўся асабіста Бэнэдыкт ХVI. У сваёй прамове Святы Айцец нагадаў аб шматлікіх выкліках, якія стаяць перад Касцёлам у краінах Амерыкі. Сярод такіх: секулярызацыя, павелічэнне колькасці розных рэлігійных груп, распаўсюджанне менталітэту, пагражаючага годнасці чалавека, праблемы сужэнства. Пантыфік нагадаў аб драматычнай сітуацыі мігрантаў, насіллі, гандлі наркотыкамі і зброяй, карупцыі, беднасці, да якой прыводзяць “сумнеўныя” эканамічныя, палітычныя і грамадскія сістэмы.

“Усё гэта патрабуе ўважлівага вывучэння і прафесійнай ацэнкі, але Каталіцкі Касцёл ведае, што “адэкватнае рашэнне” можна атрымаць толькі ад Хрыста, - адзначыў Папа. “Сустрэча з жывым Хрыстом, што дае жыццё і спрыяе ўчынкам, у аснове якіх ляжыць любоў і праўда, з’яўляецца фактарам, які пераменіць амерыканскі кантынент”, - заявіў з упэўненасцю Святы Айцец. У гэтым працэсе, паводле Бэнэдыкта ХVI, асноўную ролю павінна граць “унутранае жыццё” сучасных евангелізатараў, пабудаванае на шчырых адносінах з Хрыстом. Толькі адпаведная катэхеза і пастаянная фармацыя, верная Божаму Слову і навучанню Касцёла, зможа адказаць на найбольш глыбокія пытанні і імкненні чалавечага сэрца, - перакананы Бэнэдыкт ХVI.

Кангрэс “Ecclesia in America” працягне свае працы да 12 снежня.








All the contents on this site are copyrighted ©.