2012-12-10 14:03:59

Амерыканскі езуіт: Хічкок жыў і памёр як католік


RealAudioMP3 Ньюёркская газета “Wall Street Journal” змясціла артыкул кс. Марка Хенінгера, у якім святар прызнаўся, што вядомы амерыканскі рэжысёр Альфрэд Хічкок жыў і памёр як католік. Езуіт быў частым госцем у доме Хічкока і цэлебраваў там кожную суботу св. Імшу. Кс. Хенінгер таксама пацвердзіў, што славуты рэжысёр часта спавядаўся ў іншага амерыканскага езуіта кс. Тома Сулівана. Святар вырашыў змясціць свой артыкул у ньюёркскім выданні пасля нядаўніх публікацый з біяграфіяй рэжысёра. Паводле іх, Хічкок дэманстратыўна адыйшоў ад каталіцкай веры пад канец свайго жыцця. Кс. Хенінгер не аспрэчвае, што рэжысёр мог рабіць такое ўражанне. Аднак, на яго думку, гэта быў апошні блеф Хічкока. “Людзі зноў далі падмануць сябе”, - падсумаваў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.