Бэнэдыкт XVI: сказаць “не” эгаізму, і “так” сапраўднай любові
8 снежня, ва ўрачыстасць
Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Бэнэдыкт XVI здзейсніў традыцыйны візіт
да скульптуры Найсвяцейшай Панны Марыі, якая знаходзіцца на Іспанскай плошчы ў Рыме.
Па дарозе картэж Святога Айца спыніўся перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы, дзе Пантыфіка
прывіталі члены італьянскай Асацыяцыі прадпрымальнікаў. Папа прыбыў на плошчу каля
16.00 гадзіны. Тут сабраліся прадстаўнікі мясцовых уладаў і групы вернікаў са школ,
парафій, касцёльных асацыяцый і гарадскіх прадпрыемстваў. Звяртаючыся да іх, Святы
Айцец падкрэсліў, што побач з Марыяй кожны нявольна задумваецца, “чаму вырашальны
момант для будучыні чалавецтва, момант, калі Бог стаў чалавекам, акружаны вялікай
цішынёй”. “Сустрэча паміж чароўным пасланнікам і Беззаганнай Паннай праходзіць цалкам
неўзаметку: ніхто не ведае, ніхто не кажа пра гэта”, - звярнуў увагу Папа. Паводле
яго, гэта падзея, калі б адбылася ў наш час, не пакінула б слядоў у газетах і часопісах,
бо была звязана з таямніцай, што адбываецца ў цішыні. Тое, што часта застаецца незаўважаным,
з’яўляецца сапраўды вялікім, адзначыў Пантыфік. На яго думку, урачыстасць Беззаганага
Зачацця Найсвяцейшай Панны запрашае нас “спыніцца, супакоіцца, паслухаць цішыню, у
якой Пан кіруе свой голас асцярожна”. Голас Бога не можна пачуць у шуме і агітацыі
, ён не ўспрымаецца праз тое, што знаходзіцца на паверхні; каб пачуць Бога, трэба
сягнуць значна глыбей, туды, дзе кіруюць не “сілы эканамічныя ці палітычныя, але маральныя
і духоўныя”, - звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI.
Пантыфік нагадаў, што свет уратуюць
не навука, тэхналогіі або ідэалогіі – але ласка. Божая любоў мацнешая за зло і менавіта
яна “можа запоўніць прабелы”, выкліканыя чалавечым эгаізмам. “Гэтыя пустэчы могуць
стаць пеклам, дзе чалавечае жыццё (...) не мае ніякага сэнсу і святла”, - адзначыў
Папа. Менавіта Марыя сведчыць, што, наколькі б чалавек нізка не апусціўся, гэта ніколі
не бывае занадта нізкай для Бога, каб выцягнуць яго адтуль.
Святы Айцец звярнуў
увагу на яшчэ адну рэч, пра якую кажа Беззаганная Панна Марыя – радасць, сапраўдную
радасць вызвалення ад граху. “Ласка прыносіць сапраўдную радасць, якая не залежаць
ад валодання рэчамі, але сыходзіць сваімі каранямі ў глыбіню, у глыбіню чалавека,
таму яе нішто і ніхто не можа адабраць”, - падкрэсліў Папа. Хрысціянства, нагадаў
ён, з’яўляецца Добрай навінай, у той час як некаторыя думаюць, што яно – перашкода
для радасці, таму што бачаць у ім спіс забаронаў і правілаў”. “На самой справе, хрысціянства
з’яўляецца абвяшчэннем перамогі ласкі над грахом, жыцця над смерцю”, - дадаў Пантыфік.
Ён заклікаў хрысціян сказаць “не” эгаізму, і “так” сапраўднай любові.
“У гэты
час Адвэнту, Марыя Беззаганная вучыць нас прыслухоўвацца да голасу Бога, які кажа
ў цішыні, каб атрымаць Яго ласку, што вызваляе нас ад граху і эгаізму, каб атрымаць
асалоду ад сапраўднай радасці”, - заключыў Святы Айцец.