2012-12-09 13:26:34

Брытанскія манархі змогуць заключаць сужэнства з католікамі


RealAudioMP3 Брытанскі ўрад у пачатку наступнага года ўвядзе заканадаўства, якое пакладзе канец забароне 300-гадовай даўніны на тое, каб католікі станавіліся мужам або жонкай брытанскіх манархаў. Пра гэта паведамляе “ВВС”. Намеснік прэм’ер-міністра Нік Клегг абвясціў, што дасягнута пагадненне ў дачыненні да заканадаўства, якое дазволіць членам брытанскай каралеўскай сям’і ўступаць у шлюб з католікамі, не губляючы пры гэтым шанцу на наследаванне пасаду.

Заканадаўства, аднак, захавае забарону на каталіцкае веравызнанне для самаго брытанскага манарха, бо кароль ці каралева, згодна з законам, з’яўляюцца кіраўніком Англіканскай Царквы.

Новы закон таксама адменіць перавагу пры наследаванні прастолу, якое мелі нашчадкі мужчынскага полу, і дазволіць дачцы кіруючага манарха стаць каралевай, калі яна будзе самым старэйшым дзіцём у сям’і. Падобнае заканадаўства не так даўно ўжо было прынята ў Швецыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.