2012-12-08 13:57:18

Рым: у камерцыйных цэнтрах будуць месцы для малітвы


RealAudioMP3 Рымская дыяцэзія мае намер стварыць касцёлы і капліцы пры буйных камерцыйных цэнтрах. Аб гэтым паведаміў кс. прэлат Лібэрыа Андрэата, кіраўнік аднаго з аддзелаў Рымскага вікарыяту. “Касцёл павінен заўсёды прысутнічаць у месцах, дзе сустракае чалавека”, - сказаў святар. Паводле яго, пабудова святыняў унутры камерцыйных цэнтраў з’яўляецца ветлівай формай “пратэсту” супраць цывілізацыі кансумізму. Храмы стануць праяўленнем маўклівай, сціплай, але канкрэтнай прысутнасці хрысціянскай веры.

На думку кс. прэлата Андрэата, павінен адбывацца дыялог Касцёла са светам бізнесу, нават калі гэта можа прывесці да канфлікту з працадаўцамі і ўласнікамі гандлёвых кропак. “Пасланне Езуса выступае супраць кансумізму, але гэта не пасланне насілля, а міру”, - адзначыў святар. Прысутнасць Найсвяцейшага Сакрамэнту ў гандлёвых цэнтрах, гэта адказ на самотнасць і роспач сучаснага чалавека, дадаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.