2012-12-07 15:07:40

Святы Айцец смуткуе ў сувязі са смерцю праваслаўнага Патрыярха Антыёхіі


RealAudioMP3 Шчырыя спачуванні і выразы глыбокага смутку ў сувязі са смерцю Патрыярха Антыёхіі Інгнацыя IV выказаў Бэнэдыкт XVI. Пантыфік даслаў тэлеграму на імя Мітрапаліта Геліопаліса Спірыдона, у якой падкрэсліў заслугі памерлага для паяднання і міру паміж людзьмі і збліжэння паміж католікамі і праваслаўнымі. “За сваё доўгае жыццё ў службе Евангеллю памерлы Патрыярх даў яскравае сведчанне веры і любові, працуючы з прысвячэннем над духоўным ростам даручанай яму паствы і святой справай паяднання і міру паміж народамі”, - напісаў Пантыфік. Ён выказаў падзяку Пану за “станоўчы і эфектыўны ўклад, які Патрыярх Ігнацый унёс у працэс збліжэння паміж нашымі Касцёламі”. Адначасова Бэнэдыкт XVI пажадаў, каб памяць пра памерлага “мабілізавала нас ісці па шляху дыялогу і пошуку поўнай камуніі ў Хрысце”.

Бэнэдыкт XVI запэўніў Мітрапаліта ў малітве за вернікаў Антыяхійскай Царквы, якія смуткуюць па прычыне смерці свайго Прадстаяцеля, і за мір у рэгіёне.

Блажэнны Патрыярх Вялікага Боскага Гораду Антыёхіі, Сірыі, Аравіі, Кілікіі, Іберыі і ўсяе Месапатаміі Ігнацый IV (Хазім) памёр 5 снежня ад сардэчнага прыступу ў адным са шпіталёў Бейрута ва ўзросце 92 гадоў. Гэту пасаду ён займаў з ліпеня 1979 г. На момант сваёй смерці ён быў самым старэйшым па ўзросце і часе службы кіраўніком мясцовай Праваслаўнай Царквы ў свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.