2012-12-07 15:44:59

Ватыканская дыкастэрыя задаволена новым прызначэннем у Англіканскай Царкве


RealAudioMP3 Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству выказала радасць з прызначэння новага прадстаўніка Англіканскай Царквы пры Святым Пасадзе. У паведамленні ватыканскай дыкастэрыі выказваецца спадзяванне, што багаты вопыт арцыбіскупа Новай Зеландыі Дэвіда Моксана дапаможа ў сумеснай працы і наладжванні пастаяннага дыялогу паміж Святым Пасадам і англіканскай супольнасцю, адносіны якіх грунтуюцца на ўзаемнай павазе і любові.

5 снежня арцыбіскуп Новай Зеландыі Дэвід Моксан быў прызначаны новым прадстаўніком Англіканскай Царквы пры Апостальскай Сталіцы і кіраўніком Англіканскага цэнтра ў Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.