2012-12-07 15:57:05

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага прэфекта Папскага дому


RealAudioMP3 7 снежня Бэнэдыкт XVI прызначыў новым прэфектам Папскага дому кс. прэлата Георга Генсвайна, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Ён змяніў на гэтай пасадзе кардынала Джэймса Харві, які нядаўна быў прызначаны арцыпрэсбітэрам базылікі св. Паўла за Мурамі. Арцыбіскуп Генсвайн будзе спалучаць сваю новую функцыю з пасадай асабістага сакратара Святога Айца. Новы арцыбіскуп нарадзіўся ў 1956 г. у Вальдсхуце ў Германіі. Святарскія пасвячэнні прыняў у 1984 г. Абараніў дактарат па кананічным праве ў 1993 г. і праз два гады пачаў працаваць у Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, а ў 1996 г. стаў супрацоўнікам Кангрэгацыі Веравучэння, дзе займаў пасаду асабістага сакратара прэфекта дыкастэрыі – кардынала Ратцынгера. Пасля абрання апошняга на пасад св. Пятра, працягнуў выконваць гэтыя абавязкі.

Трэба адзначыць, што спалучэнне функцый асабістага сакратара і прэфекта Папскага дому, не першы выпадак у новай гісторыі Касцёла. Падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ гэтыя дзве пасады спалучаў сённяшні арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш.







All the contents on this site are copyrighted ©.