2012-12-06 13:33:14

“The Pope” у смартфонах


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, паінфармаваў, што яго ведамства ніцыявала распрацоўку новай праграмы для смартфонаў. Віджэт для “iPhon” і “iPad” пад назвай “The Pope” будзе адпраўлена ў “Apple” для зацвярджэння на наступным тыдні, паведаміў Густава Энтрала, які распрацоўвае прылажэнне. Яно дазволіць карыстальнікам сачыць за прамовамі і гаміліямі Папы, а таксама за тым, што адбываецца ў Ватыкане і Кастэль Гандольфа, дзякуючы падключэнню да вэб-камер. Апрача таго, праграма дасць магчымасць карыстацца ватыканскімі медыя-рэсурсамі, напрыклад, слухаць праграмы Ватыканскага радыё.

Віджэт будзе даступны бясплатна ў “App Store” да канца года. Таксама ідзе праца над версіяй для аперацыйнай сістэмы “Android”.







All the contents on this site are copyrighted ©.