Каталіцкія іерархі Блізкага Усходу звярнуліся з пасланнем да свету
5 снежня каталіцкія
патрыярхі і біскупы Блізкага Усходу, на заканчэнне сваёй асамблеі, якая адбылася ў
ліванскай Харысе, скіравалі заклік да ўсяго свету. У першую чаргу іерархі падкрэслі
неабходнасць адшукання “справядлівага і мірнага вырашэння палестынскага пытання”,
якое, паводле іх, з’яўляецца прычынай усіх блізкаўсходніх канфліктаў. У сувязі з гэтым,
патрыярхі і біскупы заклікалі пакласці канец усім канфліктам і любога роду насіллю,
якія руйнуюць жыццё жыхароў блізкаўсходняга рэгіёну. “Толькі паяднанне і мір гарантуюць
свабоду і абарону годнасці кожнай асобы”, - напісалі яны.
У закліку да свету
звяртаецца ўвага на ўмовы жыцця хрысціян у краінах Блізкага Усходу. Кіраўнікі Касцёлаў
заклікалі да ўмацавання адзінства сярод паслядоўнікаў Хрыста і да поўнага супрацоўніцтва
паміж імі, з мэтай спрыяння актыўнай і эфектыўнай прысутнасці хрысціян у арабскіх
грамадствах. Іерархі звярнуліся таксама да мусульман, якіх заклікалі гарантаваць поўныя
правы сваім “братам-хрысціянам” і прызнаць іх як супольнасць.