2012-12-06 11:36:22

Ватыканскія арганізатары падарожжаў Папы атрымалі іспанскія ўзнагароды


RealAudioMP3 За ўклад у паспяховую арганізацыю трох апостальскіх падарожжаў Бэнэдыкта ХVI у Іспанію гэта краіна прызнала свае высокія ўзнагароды чатыром прадстаўнікам Святога Пасаду: кіраўніку Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, галоўнаму рэдактару “L’Osservatore Romano” Джавані Марыі Віяну, каардынатару падарожжаў Папы Альберта Гасбары і кіраўніку Ватыканскай жандармерыі Даменіку Джані. “Ордэн Ізабэлы Каталіцкай” быў уручаны ім 5 снежня ў Пасольстве Іспаніі пры Апостальскай Сталіцы.


Кс. Ламбардзі, дзякуючы каралю Іспаніі Хуану Карласу за ўзнагароду, адзначыў, што падарожжы Святога Айца ў гэту краіну сталі незабыўнымі з-за прыёму, які вернікі аказалі Папе, і з-за супрацоўніцтва, у якое ўключыліся ўсе ўстановы краіны. Езуіт нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI, які адказваючы на пытанне, чаму за кароткі час адбылося аж тры яго падарожжы ў Іспанію, сказаў, адным з матываў з’яўляецца моцная і дынамічная вера іспанцаў.

“Ордэн Ізабэлы Каталіцкай” – узнагарода Каралеўства Іспанія, які ўручаецца за заслугі перад дзяржавай, у тым ліку замежным грамадзянам.








All the contents on this site are copyrighted ©.