2012-12-06 12:53:22

Ватыканскі іерарх у Маскве: людзі, пазбаўленыя любові, становяцца сіротамі


RealAudioMP3 “Час, калі марай для людзей сталі буйныя супермаркеты або невялікі экран кампутара”, калі “мы становімся ўсё больш дэзарыентаванымі і самотнымі”, патрабуе любові”, - адзначыў арцыбіскуп Вінчэнца Палья у сваім выступленні на форуме па дабрачыннасці, які 5 снежня прайшоў у Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Канферэнцыя была арганізавана па благаслаўленні Патрыярха Кірыла на тэму: “Царква і бедныя. Праваслаўныя і католікі ў служэнні міласэрнасці”. Яго ўдзельнікі абмеркавалі досвед служэння бедным у Расіі і Італіі.

Арцыбіскуп Палья адзначыў, што хрысціяне Усходу і Захаду пакліканы “дапамагаць сёння мужчынам і жанчынам будаваць больш справядлівае і гуманнае грамадства”. Паводле іерарха, грошы набылі сёння новую каштоўнасць і іншае значэнне. “Яны прымушаюць верыць ў тое, што любая рэч мае сваю цану, памыляючы яе з каштоўнасцю”, - адзначыў старшыня Папскай рады па справах сям’і. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што сёння цяжка знайсці штосьці або кагосьці, якія б распалілі сэрца і надалі сэнс жыццю. “Людзі, пазбаўленыя любові, аховы і абароны, сталі сіротамі”, - адзначыў кіраўнік ватыканскай дэлегацыі на форуме і дадаў, што любоў з’яўляецца незаменным рэсурсам нашага свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.