2012-12-06 13:51:43

Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Германіі


RealAudioMP3 6 снежня, у першай палове дня, Бэнэдыкт ХVI прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Германіі Ёахіма Гаўка. Пасля сустрэчы са Святым Айцом прайшлі размовы нямецкага палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў кс. прэлат Эторэ Балестрэра, намеснік сакратара па адносінах з дзяржавамі. У паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што сустрэчы прайшлі ў сардэчнай атмасферы, падчас іх падкрэсліваўся добры стан узаемных адносін. Абодва бакі абмяняліся думкамі па хрысціянскім бачанні чалавека і выкліках, якія ставіць сёння глабалізаванае і секулярызаванае грамадства. Падчас сустрэчы адбыўся таксама абмен думкамі па міжнароднай сітуацыі і эканамічным крызісе, перш за ўсё ў кантэксце Еўропы, і ўкладу Каталіцкага Касцёл ў яго вырашэнні. Гаук з’яўляецца першым тэолагам на пасадзе Прэзідэнта Германіі. Да пераходу ў палітыку падчас мірнай рэвалюцыі 1989 г. ён быў пратэстанцкім пастарам у ГДР, спачатку ў Мекленбургу, з 1967 г., а затым у Растоку, з 1971 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.