2012-12-05 11:34:23

Прэзідэнт Ізраіля даслаў “твіт” Бэнэдыкту ХVI


RealAudioMP3 “Ваша Святасць, вітаю вас на “Твітэры”. Нашы адносіны з Ватыканам вельмі добрыя і могуць служыць асновай для далейшага распаўсюджвання міру ва ўсім свеце”,- такімі словамі Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс прывітаў Бэнэдыкта ХVI на яго профілі ў “Твітэры”. Аб гэтым паведаміла пасольства Ізраіля пры Святым Пасадзе. У паведамленні таксама адзначаецца, што ўчора Шымон Перэс прыняў даверчыя граматы ў новага Апостальскага нунцыя ў Ізраілі, арцыбіскупа Джузэпэ Лацарота. Падчас аудыенцыі было адзначана, што адносіны паміж дзьвума краінамі яшчэ ніколі не былі настолькі добрымі, як сёння.

Профіль Бэнэдыкта ХVI у “Твітэры” быў створаны 3 снежня. За некалькі дзён да яго далучылася некалькі соцень тысяч карыстальнікаў інтэрнэту. Чакаецца, што першае паведамленне ў ім Святы Айцец змесціць 12 снежня.








All the contents on this site are copyrighted ©.