2012-12-05 12:59:44

Прэзідэнт Германіі знаходзіцца з візітам у Ватыкане


RealAudioMP3 Прэзідэнт Германіі Ёахім Гаук пачаў 5 снежня свой ​​візіт у Рым. 6 снежня кіраўніка дзяржавы сустрэнецца на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане з папам Бэнэдыктам XVI. Перад спатканнем ў папскай асабістай бібліятэцы Гаук наведае базыліку св. Пятра, аб чым паведаміла прэс-служба федэральнага Прэзідэнта. Пасля сустрэчы са Святым Айцом нямецкі палітык правядзе размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. У другой палове дня кіраўнік дзяржавы наведае Нямецкі калегіум, размешчаны ў Ватыкане і могілкі побач з ім.

Гаук з’яўляецца першым тэолагам на пасадзе Прэзідэнта Германіі. Да пераходу ў палітыку падчас мірнай рэвалюцыі 1989 г. ён быў пратэстанцкім пастарам у ГДР, спачатку ў Мекленбургу, з 1967 г., а затым у Растоку, з 1971 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.