2012-12-05 11:59:40

Новы прадстаўнік Англіканскай Царквы пры Святым Пасадзе


RealAudioMP3 Кіраўнік Англіканскай Царквы прызначыў Арцыбіскупа Новай Зеландыі Дэвіда Моксана новым прадстаўніком супольнасці пры Апостальскай Сталіцы і кіраўніком Англіканскага цэнтра ў Рыме. Ён зменіць на гэтых пасадах а. Дэвіда Рычардса. “Роля прадстаўніка пры Святым Пасадзе, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Англіканскай Царквы - мае на мэце спрыяць добрым адносінам з Ватыканам і Святым Айцом ад імя Арцыбіскупа Кентэрберыйскага і Анліканскай Царквы. Таму цэнтр з’яўляецца прадстаўніцтвам англікан у Рыме і працуе для адзінства хрысціян праз гасціннасць, малітву і адукацыю”.

“У анліканскай супольнасці няшмат асоб настолькі добра падрыхтаваных да гэтай працы”, - сказаў арцыбіскуп Роуэн Уільямс, кіраўнік Анліканскай Царквы, характэрызуючы новага прадстаўніка пры Святым Пасадзе. Паводле яго, арцыбіскуп Моксан шмат працы паклаў для развіцця анліканска-каталіцкага дыялогу, як на мясцовым, так і на больш высокім узроўнях. Арцыбіскуп Моксан заявіў, што для яго новае прызначэнне з’яўляецца “добрай нагодай для спрыяння сумленнаму дыялогу” паміж католікамі і анліканамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.