2012-12-04 10:35:19

У Рыме адзначылі 100-годдзе Ісламскага закону Аўстрыйскай імперыі


RealAudioMP3 3 снежня ў Рыме, у рамках Аўстрыйскага культурнага форуму, прайшоў сімпозіум, прысвечаны 100-годдзю так званага Ісламскага закону ў Аўстрыйскай імперыі. На форум сабраліся дыпламаты, рэлігійныя дзеячы і навукоўцы. Аўстрыя прызнала іслам у якасці рэлігійнай супольнасці ў 1912 г., што стала прэцэдэнтам для іншых краін Еўропы. На сімпозіуме гаворка ішла пра розныя мадэлі рэлігійнага заканадаўства на Захадзе, якімі рэгулююцца адносіны паміж дзяржавай і ісламам. Іншымі тэмамі сталі: міжрэлігійны дыялог і інтэграцыя мусульман у Еўропе.

Размова зайшла таксама пра нядаўнаствораны ў Вене Міжнародны цэнтр па міжрэлігійным дыялогу імя караля Абдалы. Удзельні выказалі надзею на тое, што гэта структура паспрыяе станоўчаму абмену паміж рэлігіямі і падкрэслілі знакавасць удзелу Святога Пасаду ў яе працах.

У сімпозіўме між іншымі ўзялі ўдзел сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу айцец Мігель-Анхель Аюса-Гіхот, кіраўнік дэпартаменту па палітыцы ў галіне культуры аўстрыйскага Міністэрства замежных спраў Марцін Эйхцінгер, а таксама прадстаўнік Ісламскай рэлігійнай супольнасці ў Аўстрыі Амані Абу Захра.







All the contents on this site are copyrighted ©.