2012-12-04 11:11:54

Незвычайная папулярнасць мікраблогу Бэнэдыкта ХVI у “Твітэры”


RealAudioMP3 “Cапраўдны феномен на “Твітэры”, - так італьянскія мас-медыя акрэслілі вялікую зацікаўленасць мікраблогам Бэнэдыкта ХVI у гэтай сацыяльнай сетцы. Адзначаецца, што ужо праз чатыры гадзіны пасля адкрыцця профілю Святога Айца @pontifex да яго далучылася больш за 100 тыс. чалавек з усяго свету, хоць на ім не з’явілася пакуль ніводнага паведамлення. Бэнэдыкта ХVI прывіталі ўжо карыстальнікі ад Канады да Філіпін, ад Аўстраліі да Бразіліі. Прыхільнікі Святога Айца ў інтэрнэце ўжо нават пачалі дыскусію аб тым, ці Папа паб’е рэкорд Прэзідэнта ЗША Барака Абамы, за мікраблогам якога сочыць зараз больш за 24 млн. чалавек. Колькасць “фанаў” Пантыфіка павялічваецца кожную мінуту на 100 асоб. Па падліках агенцтва “Ansa” у бліжэйшыя дні колькасць карыстальнікаў прфілю @pontifex перавысіць 1 млн чалавек. Першы “твіт” Папы з’явіцца 12 снежня. Бэнэдыкт ХVI асабіста будзе выбіраць фрагменты сваіх разважанняў. Твітэр-паведамленні павінны мець не больш за 140 знакаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.