2012-12-04 16:56:38

Будзе зняты геаграфічны мастацкі фільм пра Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Нямецкія прадзюсары Маркус Мендзі і Пэтэр Векерт набылі правы на здымкі біяграфічнага фільму пра Бэнэдыкта XVI, паведаміла кінакампанія “Адэон філм”. “Прадзюсары плануюць зняць міжнародную стужку, якая будзе адлюстроўваць усе аспекты незвычайнага жыцця і працы Пантыфіка, пачынаючы з моманту яго нараджэння ў велікодную ноч 1927 г. у Марктль да яго цяперашняга знаходжання на Пасадзе св. Пятра”, - гаворыцца ў паведамленні кінакампаніі.

Сцэнар будучага фільму будзе заснаваны на біяграфіі Пантыфіка, складзенай журналістам Петэрам Зеевальдам па матэрыялах яго інтэрв’ю з Бэнэдыктам XVI. Кніга павінна быць апублікаваная ў 2014 г.

Аб тэрмінах пачатку здымак, а таксама пра імёны магчымых прэтэндэнтаў на галоўную ролю не паведамляецца.







All the contents on this site are copyrighted ©.