2012-12-03 16:14:54

Папа пазітыўна адзначыў развіццё беларускай тэалагічнай мовы


RealAudioMP3 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падарыў Святому Айцу Евангеллі, а таксама першы том “Літургіі гадзін”, якія былі перакладзены і выдадзены на беларускай мове. На заканчэнне аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады “Iustita et pax”, якая прайшла 3 снежня беларускі іерарх паразмаўляў з Папам. Пантыфік выразіў сваё уражанне і пазітыўнае стаўленне да развіцця каталіцкай выдавецкай дзейнасці і беларускай тэалагічнай мовы. Мітрапаліт Кандрусевіч вельмі часта перадае Папе кнігі, якія выходзяць у Касцёле ў Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.