2012-12-03 11:56:23

Ватыкан: форум на тэму новай евангелізацыі ў Амерыцы


RealAudioMP3 Пытанні новай евангелізацыі на амерыканскіх кантынентах абмяркуюць у Ватыкане. 9-12 снежня тут пройдзе міжнародны кангрэс на тэму “Ecclesia in America”. Яго ініцыятарамі з’яўляецца Папская Камісія па справах Лацінскай Амерыкі і адна з самых буйных у свеце арганізацыі свецкіх вернікаў “Рыцары Калумба”. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі Касцёла з краін як Паўднёвай, так і Паўночнай Амерыкі. Яны, у перспектыве новай евангелізацыі і Года веры паразважаюць над зместам апостальскай адгартацыі “Ecclesia in America”, якую ў 1999 г. апублікаваў бл. Ян Павел ІІ. Акрамя таго удзельнікі кангрэса паразважаюць над выклікамі для хрысціянскай сям’і, аб годнасці жанчын і праблемах будучыні маладых пакаленняў амерыканцаў. Імі будуць супольна абмеркаваны душпастрыскія, місійныя і культурныя ініцыятвы. Паводле арганізатараў сустрэчы, мерапрыемства павінна паспрыяць больш сяброўскім адносінам, братэрству і супрацоўніцтву паміж католікамі амерыканскіх кантынентаў.

Адкрыецца форум св. Імшой у базыліцы св. Пятра, якую узначаліць кардынал Марк Уэлле, старшыня Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі. Яго удзельнікі будуць мець магчымасць памаліцца ў Ватыканскіх садах, а таксама сустрэцца з Бэнэдыктам XVI, які прыме іх на аўдыенцыі 12 снежня.








All the contents on this site are copyrighted ©.