2012-12-03 14:49:43

Бэнэдыкт XVI: тыя, хто сустрэў Хрыста, не могуць не казаць аб Ім


RealAudioMP3 Дастаткова толькі моцнай веры нешматлікіх асоб, каб распаўсюдзіць Евангелле з хуткасцю агня. На гэта звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з семінарыстамі і супрацоўнікамі Англійскага Калегіўма ў Рыме. 3 снежня Папа прыняў іх на аўдыенцыі ў Клеменційскай Зале Апостальскага Палаца ў Ватыкане. Папа нагадаў аб вельмі старажытнай, 650-гадовай гісторыі гэтага калегіўма, якому папярэднічала місіянерскай дзейнасць св. Баніфацыя і ініцыятывы папы Грыгорыя Вялікага, які адправіў місіянераў на тэрыторыю сучаснай Вялікабрытаніі, “каб сеяць зерні веры на глебе англасаксаў”. Паводле Пантыфіка доўгае існаванне Англійскага калегіўма, сведчыць аб тым, “тыя, хто па-сапраўднаму сустрэлі Хрыста ў сваім жыцці, не могуць не казаць аб Ім” і прыкладам гэтаму з’яўляюцца св. Баніфацый, св. Аўгустын Кентэрберыйскі і св. Францішка Ксавэрыя, ўспамін якіх адзначаецца сёння, а таксама многія іншыя місіянеры.

“Як маленькі агеньчык, што можа спаліць увесь лес, так прыклад веры нешматлікіх можа распаўсюдзіць сілу ачышчэння і параўтварэння Божай любові ва ўсёй супольнасці ці нацыі”, - адзначыў Папа. Ён заклікаў семінарыстаў, якія жывуць у Калегіўме паглыбляць сваё знаёмства з Хрыстом, чаму спрыяе час, праведзены ў семінарыі. “Няхай Езус “захопіць” вас, асабліва праз малітву, калі “ сэрца прамаўляе да сэрца” - заахвоціў удзельнікаў аудыенцыі Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.