2012-12-03 12:00:46

Бэнэдыкт XVI заклікаў да новай евангелізацыі сацыяльнай сферы


RealAudioMP3 “Хоць у апошні час, быў дасягнуты вялікі прагрэс у сферы абароны правоў чалавека, сучасная культура, якая, сярод іншага, характарызуецца утылітарыскім індывідуалізмам і тэхнакратычным эканамізмам, імкнецца абесцэніць чалавека”, - з такімі словамі звярнуўся 3 снежня Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады “Iustitia et pax”. Форум пройдзе ў Ватыкане да 5 снежня будзе прысвечаны, праблеме міжнароднай палітычнай улады. У сваім звароце да іерархаў, Святы Айцец звярнуў увагу на некаторыя праблемы сучаснага свету, а таксама падкрэсліў важнасць евангелізацыі сферы сацыяльных адносін. “Нягледзячы на тое, што сучасны чалавек уключаны ў вялікую сетку адносін і камунікацыі, ён парадаксальна часта здаецца ізаліраваным, таму што абыякавы да самых галоўных адносін у сваім існаванні, адносін з Богам – якія з’яўляюцца каранём усіх іншых адносін”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа заўважыў, што сёння чалавек часта разглядаецца выключна ў “біялагічным ключы” ці ў якасці “чалавечага капітала” або “рэсурса”. Ён падкрэсліў, што калі з аднаго боку, працягваецца абвяшчэнне годнасці чалавека, з іншага, “геданістычныя і эгаістычныя новыя ідэалогіі”, звязаныя з сексуальнымі правамі, рэпрадукцыяй, нерэгуляваным фінансавым капіталізмам вядуць да памяньшення значэння чалавека і пагражаюць натуральнаму фундаменту грамадства, якім з’яўляецца сям’я.

Святы Айцец заклікаў да евангелізацыі грамадскай сферы.“Ад новай евангелізацыі сацыяльнай сферы можа нарадзіцца новы гуманізм і абноўленая культурная і праектная дзейнасць. Яна дапаможа скінуць з трона сучасных ідалаў, замяніць індывідуалізм, матэрыялістычае спажывецтва і тэхнакратыю, культурай братэрства, бескарыслівасці і салідарнай любові”, - сказаў Папа.

Напрыканцы Папа адзначыў, што калі сёння гаворка ідзе аб неабходнасці новай міжнароднай палітычнай улады, то яна не павінна стаць “звышуладай”, якая будзе сканцэнтравана ў руках невялікай колькасці людзей і дамінаваць над народамі, але павінна быць перш за ўсё маральнай сілай, здольнай уплываць кіруючыся розума, быць дзейснай, але абмежаванай у кампетэнцыях і правах.








All the contents on this site are copyrighted ©.