2012-12-01 14:00:42

Сакратар Папы атрымаў прэстыжную прэмію


RealAudioMP3 Асабісты сакратар Бэнэдыкта ХVI кс. прэлат Георг Генсвайн 30 лістапада атрымаў прэмію пад назвай “Сведкі святасці”, якую прысуджае міжнародная каталіцкая асацыяцыя “Tu es Petrus”. Яна была заснавана ў 2005 г. у гонар абрання кардынала Ёзэфа Ратцынгера на пасад Святога Пятра. Прэмію асабістаму сакратару Папы ўручыў арцыбіскуп Палерма на пенсіі, кардынал Сальваторэ дэ Джорджы. У сваёй кароткай прамове, падчас цырымоніі ўручэння, кс. Георг Генсвайн падзяліўся сваім баччаннем службы Святому Айцу. Ён метафарычна параўнаў яе са шклом: “чым больш чыстае яно тым лепш”, - сказаў святар. Кс. Генсвайн прызнаўся, што “варожыя ветры існуюць і калі яны дакранаюць Святога Айца таксама тычацца яго асабістага сакратара”.








All the contents on this site are copyrighted ©.