2012-11-30 10:11:01

Святы Пасад прадстаўлены на праваслаўна-каталіцкім форуме ў Маскве на тэму беднасці


RealAudioMP3 Прадстаўнічая ватыканская дэлегацыя на чале са старшынёй Папскай рады па справах сям’і арцыбіскупам Вінчэнца Палья прыбудзе ў Маскву на форум па дабрачыннасці, які пройдзе 5 снежня ў Храме Хрыста Збаўцы. У канферэнцыі “Царква і бедныя. Праваслаўныя і католікі ў служэнні міласэрнасці” прымуць удзел таксама іншыя прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла з Італіі. На праваслаўна-каталіцкім форуме, арганізаваным па благаслаўленні Патрыярха Кірыла, удзельнікі абмяркуюць вопыт служэння бедным у Расіі і Італіі, абвяшчэння хрысціянскіх каштоўнасцяў і міласэрнасці, культуры бескарыслівасці.

Арцыбіскуп Вінчэнца Палья – даўні сябар Рускай Праваслаўнай Царквы. Як духоўны кіраўнік супольнасці св. Эгідзія ён неаднойчы наведваў Патрыярха Алексія II і быў адным з ганаровых гасцей на інтранізацыі Патрыярха Кірыла.

Трэба нагадаць, што дабрачыннасцю ў Каталіцкім Касцёле займаецца галоўным чынам Папскі савет “Cor Unum”, які дапамагае маючым патрэбу ад імя Святога Айца, а таксама дабрачынная арганізацыя “Caritas”, федэральныя офісы якой знаходзяцца ў многіх краінах свету. Да нядаўняга часу ён быў і ў Расійскай Федэрацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.