2012-11-30 13:03:06

Арцыбіскуп: нават з дапамогай 140 знакаў можна размаўляць аб Богу


RealAudioMP3 Навіна аб стварэнні твітэр-мікраблогу Бэнэдыкта ХVI вельмі хутка распаўсюдзілася па ўсім свеце, заўважыў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі ў інтэрв’ю сённяшняй “L’Osservatore Romano”. Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі адзначыў, што ініцыятыва выкарыстання “Твітэру” выйшла ад самаго Папы, які імкнецца выкарыстоўзваць новыя тэхналогіі для камунікацыі з сённяшнім светам. “Бэнэдыкт ХVI падчас агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду нагадаў пра фундаментальную важнасць сродкаў камунікацыі ў пераказе веры”, - заўважыў ватыканскі іерарх і працытаваў словы Папы аб Езусе, які камунікаваў з людзьмі свайго часу, выкарыстоўваючы іх мову.

“Менавіта ў гэтым сэнс прысутнасці Папы ў “Твітэры”, у свеце мікраблогінгу, у сучаснай, хуткай, неадкладнай і нястомнай камунікацыі, калі ў кароткіх 140 знаках, мы можам выказаць усё, што хочам сказаць”, - адзначыў арцыбіскуп Чэллі. Ён нагадаў пасланне Папы на Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі, калі Пантыфік напісаў, што нават нешматлікія словы даюць магчымасць дзяліцца вялікімі паведамленнямі. Старшыня ватыканскай дыкастэрыі лічыць, што Святы Айцец, уваходзячы ў свет лічбавай камунікацыі, здзейсніў арыгінальны і гістарычны жэст.








All the contents on this site are copyrighted ©.