2012-11-29 11:04:25

Бэнэдыкт ХVI павіншаваў грамадзян Албаніі з гадавінай незалежнасці


RealAudioMP3 28 лістапада Бэнэдыкт ХVI скіраваў віншавальную тэлеграму на адрас Прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны. У тэлеграме Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за грамадзян і кіраўніцтва краіны і пажадаў “умацавання міру, справядлівасці і росквіту народа” Албаніі. “Спадар Прэзідэнт, я віншую Вас і заклікаю Бога спаслаць на Вас і ўвесь народ вашай краіны багатае благаслаўленне”, - напісаў Бэнэдыкт ХVI у сваёй тэлеграме.

Насельніцтва Албаніі складае больш за 3,5 млн. чалавек. З іх каля 50 % вызнаюць іслам. Католікаў тут каля 15 % .








All the contents on this site are copyrighted ©.