2012-11-29 14:12:07

30 гадоў таму “Opus Dei” атрымала стутус Персанальнай прэлатуры


RealAudioMP3 28 лістапада 1982 г. бл. Ян Павел ІІ апостальскай канстытуцыяй “Ut Sit” надаў “Opus Dei” статус Персанальнай прэлатуры. Гэта арганізацыя была заснавана ў Мадрыдзе ў кастрычніку 1928 г. св. Хасэ Марыяй Эскрыва дэ Балагерам, з мэтай дапамагаць вернікам у імкненні да святасці праз прафесійную дзейнасць. “Усе паслядоўнікі Хрыста павінны супрацоўнічаць у тым, каб знайсці хрысціянскае рашэнне праблем грамадства”, - нагадаў бл. Ян Павел ІІ 30 гадоў таму ў сваім дакуменце, звяртаючыся да членаў “Opus Dei”.

Тэрмін “персанальная ” азначае, што юрысдыкцыя прэлатуры распаўсюджваецца не на канкрэтную тэрыторыю, як у выпадку дыяцэзій, але на пэўную групу вернікаў, якія жывуць на ўсім свеце. Да “Opus Dei” могуць належаць як свецкія вернікі, так і духавенства. У адрозненне ад манаскіх кангрэгацыі, “Opus Dei” падпарадкоўваецца не Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, але Кангрэгацыі па справах Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.