2012-11-28 16:05:18

“Веру, ведаю, разумею”. Сакрамэнт споведзі: прабачэнне, як пасхальны пераход


RealAudioMP3 Што змяняецца пасля споведзі? Ці застаецца ўсё на тым жа месцы, што і раней? Мы часта хочам хуткіх вынікаў, плёнаў, але прабыванне з Богам – гэта ўжо плён. Споведзь – гэта першы знак таго, што мы хочам быць з Ім, даверыцца Яму і дазволіць любіць нас. Споведзь адкрывае нам вочы на тое, што мы не любілі Бога, а цяпер хочам навучыцца рабіць гэта.

Зло не жадае гэтага, таму нараджае ў нашым сэрца страх перад Айцом, а часам таксама страх перад іншымі, асабліва тымі, хто нас любіць. Гэты страх нараджае сум і шматлікія іншыя наступствы, аб якіх мы ведаем самі: мы становімся баязлівымі, неспакойнымі, шукаем магчымасці для таго, каб схавацца, не ходзім “прамымі шляхамі”, заўсёды імкнемся заставацца задаволенымі сабой, дэфарміруем сваё жыццё.

Адзін з плёнаў споведзі – гэта пакора. Яна, у сваю чаргу, нас робіць сапраўднымі. Дзякуючы пакоры мы пачынаем любіць, а значыць жыць, па-сапраўднаму. Хрысціянскі пісьменнік-пустыннік Ісаак Сірын казаў так: “Шчаслівы чалавек які ведае свае слабасці. Дзякуючы гэтаму ён ведае наколькі вялікую дапамогу дае яму Бог. Пакуль сэрца чалавека не скарыцца не перастанне блукаць. Пакора дае сэрцу магчымасць сабрацца. Як толькі чалавек скарыцца, у той жа час яго ахопіць міласэрнасць. Хто хоць аднойчы адчуў гэта, будзе лічыць малітву сваім скарбам. Усе гэтыя цудоўныя рэчы нараджаюцца ў чалавеку праз усведамленне сваёй слабасці. Адсюль, ён, шукаючы дапамогі, скіроўваецца да Бога. Чым больш ён набліжаецца да Бога ў думках, тым больш Бог набліжаецца да яго са сваімі дарамі”.

Толькі пакорны атрымлівае прабачэнне і спакой. Гэта як штыль пасля буры. Гэта сустрэча з любоўю, якая нас бароніць і цалкам разумее. Дзякуючы ёй, нарэшце, можам быць самімі сабой, не насіць масак ці пачуццяў, якія нас мучаюць.

Мы любімыя да самай нашай глыбіні – а менавіта яе мы хаваем і баімся. Дабро, якое знаходзім, у нас было, але паралізаваным і схаваным стане. Прабачэнне адкрывае нам яго. Яно адкрывае нас на любоў, дзякуючы якой, мы былі прабачаны, чысціню сэрца, сціпласць, на тыя благаслаўленні, якія робяць нас шчаслівымі.

Прабачэнне – гэта свята для Бога і ў той жа час, яно дапамагае нам стаць іншымі. Яно патрабуе ад нас перамены. Прабачэнне можна параўнаць з Пасхальным пераходам, калі ў Хрысце, мы становімся новымі людзьмі, уваскрасаем разам з Ім.

Зло хоча забіць гэту частку неба ўнутры нас. Хоча захапіць наша сэрца, каб яно баялася. Свабодны і моцны любоўю чалавека можа чыніць вялікія рэчы, аб якіх Хрыстус прасіў сваіх вучняў. Той хто атрымаў прабачэнне, атрымлівае ад Езуса сілу чыніць незвычайныя справы і любіць без межаў.

Прабачэнне даруе грэшніку нявіннасць. Прабачэнне мае водар уваскрасення. Яно дазваляе пераадоліць абмежаванні нашай уласнай гісторыі. Яно дае свабоду. Сустрэча з наступствам зла правакуе боль, але ў той жа час радаць прабачэння дае магчымасць радзіцца нанава. Апошняе слова належыць Богу. Ён нас збаўляе і вызваляе. Праз прабачэнне мы пачынаем зноў размаўляць з Ім, як ў райскім садзе, перш чым з’явіўся сорам і страх. З прабачэннем страх знікае.








All the contents on this site are copyrighted ©.