2012-11-28 11:12:33

“Бэтлеемскае святло” – запалена


RealAudioMP3 11-гадовы хлопчык Хадэр Балут з арабскай хрысціянскай сем’і з Бэтлеему 28 лістапада запаліў у гроце Нараджэння Хрыстовага традыцыйнае “Бэтлеемскае святло міру”. Гэта знак надзеі на ўстанаўленне міру на Блізкім Усходзе, адзначаецца ў паведамленні аўстрыйскага тэлебачання “ORF”, якое но працягу 13 гадоў з’яўляецца галоўным арганізатарам ініцыятывы. Аўстрыйская дэлегацыя не змагла сёлета прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі з-за напружанай сітуацыі ў Палестыне.

“Бэтлеемскае святло міру” было запалена ўпершыню ў 1986 г. Звычайна гэта рабіла дзіцяці з Верхняй Аўстрыі, якое адзначылася асаблівым удзелам ў дабрачынных ініцыятывах. У гэтым годзе традыцыя была перыпынена. Тым не менш, сёлета “Бэтлеемскае святло” зноў прыбудзе ў Аўстрыю, адкуль адправіцца па Еўропе з дапамогай скаўтаў. Напярэдадні Божага Нараджэння яно будзе свяціць амаль у 30 еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.