2012-11-28 12:57:34

Рымскі форум па эміграцыі: трэба дапамагаць усім, незалежна ад іх рэлігіі


RealAudioMP3 У Рыме, па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, праходзіць форум, прысвечаны эмігрантам. Адзін з арганізатараў сустрэчы, кс. Луіс Акулік, сакратар камісіі па сацыяльных пытаннях пры Радзе, у інтэрв’ю нашаму радыё, паведаміў, што мэтай мерапрыемства з’яўляецца распрацоўка новых душпастырскіх стратэгій для працы з эмігрантамі. “Каталіцкі Касцёл заўсёды ставіў у цэнтры ўвагі праблему прыняцця эмігрантаў у розных частках свету, асабліва ў апошнія гады ў Еўропе”, дзе гаворка ідзе пра эміграцыю па эканамічных прычынах, - адзначыў святар. Ён нагадаў, што Касцёл сведчыць гэтым асобам канкрэтную падтрымку і дапамогу ў новых жыццёвых абставінах.

“Вядома, што існуюць цяжкасці, асабліва з-за рэлігійнай і культурнай прыналежнасці. Акрамя таго, мы не можам забывацца пра той факт, што павялічваецца эміграцыя з мусульманскіх краін”, - звярнуў увагу кс. Акулік. Паводле яго, Касцёл заўсёды выказваў вялікую разважнасць ў гэтым пытанні. “Яго дапамогу ніколі не вызначалі этнічныя ці рэлігійныя фактары, але перакананне, што той, хто апынуўся ў патрэбе, павінен заўсёды атрымаць падтрымку”, - падкрэсліў святар. “Калі хтосьці гэта робіць, робіць таму, што з’яўляецца католікам і пераканы ў тым, што гэта адзін з лепшых спосабаў падзяліцца досведам, які чалавек атрымлівае ў святле Евангелля”, - адзначыў святар, адказны за працу з эмігрантамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.