2012-11-28 12:06:16

Папа заклікаў больш актыўна змагацца са СНІДам


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 28 лістапада Святы Айцец нагадаў, што 1 снежня, па ініцыятыве ААН будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, мэта якога, прыцягнуць увагу да праблем, звязаных з гэтай хваробай. Папа адзначыў, што СНІД прывёў да смерці мільёнаў людзей, а таксама трагічных чалавечых пакутаў, асабліва ў самых бедных рэгіёнах свету, якія з вялікімі цяжкасцямі могуць атрымліваць эфектыўныя лекі. “Асабліва мае думкі скіроўваюцца да вялікай колькасці дзяцей, якія кожны год заражаюцца вірусам ад сваіх маці”. Папа заклікаў шматлікія касцёльныя арганізацыі, каб спрыялі выкараненню гэтага бедства.








All the contents on this site are copyrighted ©.