2012-11-28 10:59:25

Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца са служачымі цыркаў і лунапаркаў


RealAudioMP3 З 30 лістапада па 1 снежня больш за 10 тыс. служачых лунапаркаў і цыркаў з ўсяго свету будуць знаходзіцца з пілігрымкай ў Рыме. Яна пройдзе ў рамках Года веры і 25-годдзя заснавання бл. Янам Паўлам ІІ фонду “Migrantes”. 1 снежня з пілігрымамі-цыркачамі сустрэнецца Бэнэдыкт ХVI. “Гэта ініцыятыва нарадзілася з жадання тых, хто працуе і жыве ў цыркавым свеце, знайсці новы энтузіязм каля магілы св. Пятра, а таксама аднавіць вернасць Папе”, - сказаў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” кардынал Антоніа Марыя Вэльё. Паводле старшыні Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў, служачыя цыркаў і лунапаркаў жадаюць прымаць удзел у місіі Касцёла, які “крочыць разам з усім чалавецтвам”.

Па словах кіраўніка ватыканскай дыкастэрыі, свет цырка шматлікі і напоўнены пазітыўнымі каштоўнасцямі; ён з дапамогай мастацкай прыгажосці ўзбагачае сусветнае грамадства. “Мяркуецца, што толькі ў краінах Еўрапейскага Саюза існуе каля 600-1000 цыркаў. На цэлым свеце мільёны асоб працуюць у цырках і лунапарках, сезонных ці пастаянных”, - паведаміў іерарх. Італьянскі пурпурат адзначыў, што адкрытасць, з якой Папа згадзіўся прыняць цыркавых пілігрымаў, з’яўляецца “гістарычнай”, бо пацвярджае ўвагу і блізкасць Касцёла да гэтага адмысловага свету. “Гэта знак павагі і ўдзячнасці грамадскім, культурным і мастацкім каштоўнасцям, якія цырк ахвяруе чалавецтву”, - сказаў кардынал Вэльё і дадаў, што сустрэча з Папам з’яўляецца нагодай , каб заклікаць усе касцёльныя інстытуты звярнуць увагу на вялікі свет цыркаў і лунапаркаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.