2012-11-27 15:46:23

Ватыканскія музеі – цэнтр барацьбы з крызісам у культуры


RealAudioMP3 Не дазволіць эканамічнаму крызісу адбіцца на захаванні культурнай спадчыны чалавецтва. Такую задачу ставіць перад сабой IV Міжнародная канферэнцыя “HERITY”, сусветнай арганізацыі, якая адказвае за сертыфікацыю якасці догляду за культурнымі каштоўнасцямі. Форум пройдзе ў Ватыканскіх музеях 5-7 снежня. У форуме возьмуць удзел, між іншымі: іх дырэктар Антоніа Паолучы і старшыня міжнароднага камітэту “HERITY”, кардынал Франчэска Маркізана. Эксперты, якія збяруцца на сустрэчу, заклапочаны недаацэнкай культурнага кампаненту ў жыцці сучасных грамадстваў. На форуме будзе звернута асаблівая ўвага на патрэбу ўмелага менеджменту і інфармацыі для ўсведамлення ўладамі і грамадствамі важнасці культурнай спадчыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.