2012-11-26 12:30:22

Новапрызначаны кардынал: давяраць Богу у момант крызісу веры


RealAudioMP3 Новапрызначаны кардынал, філіпінскі арцыбіскуп Манілы Луіс Антоніа Тагле, заклікаў хрысціян не баяцца таго, што колькасць вернікаў у некаторых краінах памяншаецца. Паводле яго, перыяды паслаблення веры былі на працягу ўсёй гісторыі Касцёла. Перад абліччам крызісу веры ён заахвоціў не губляць надзею і працягваць давяраць Пану, ведаючы што Святы Дух будзе надалей запальваць сэрцы людзей, як з дапамогай вернікаў, так і без яе. Паводле кардынала Тагле, наданне яму кардынальскай годнасці з’яўляецца заклікам, каб Касцёл на Філіпінах сур’ёзна ўсвядоміў сваю місію ва ўсёй Азіі. Ён адзначыў, што філіпінцы могуць падзяліцца з вернікамі многіх краін сваёй верай, а таксама запаліць іншых сваім гераізмам, з якім яны сведчаць аб ёй. Іерарх звярнуў увагу на тое, што вялікая філіпінская дыяспара ва ўсім свеце захоўвае хрысціянскую веру і спрыяе яе распаўсюджванню ў шматлікіх. “Я думаю, што гэты час з’яўляецца для нас нагодай, падзякаваць Пану, а таксама больш сур’ёзна аднесціся да нашай місіі”, - сказаў кардынал Тагле.








All the contents on this site are copyrighted ©.