2012-11-26 14:36:21

Калегія кардыналаў у лічбах і фактах


RealAudioMP3 Пасля надання 24 лістапада кардынальскай годнасці 6 іерархам колькасць кардыналаў, прызначаных Бэнэдыктам XVI узрасла да 90 чалавек. З іх 84 кардыналы маюць права выбіраць Рымскага Пантыфіка – гэта азначае, што яны маюць узрост менш за 80 гадоў. Папярэднік Бэнэдыкта XVI, бл. Ян Павел ІІ за час свайго пантыфікату надаў кардынальскую годнасць 232 іерархам, з якіх 53 пурпураты да сённяшняга дня з’яўляюцца выбаршчыкамі. У Калегію кардыналаў уваходзяць таксама два пурпураты, прызначаныя Паўлам VI. Гэта бразілец Паўла Эварыста Арнс і амерыканец Уільям Баўм. У Калегіі кардыналаў пераважаюць італьянцы: іх 50 чалавек, з якіх 28 з’яўляюцца выбаршчыкамі. Акрамя таго, самая вялікая колькасць кардыналаў паходзіць з Еўропы – 117 пурпуратаў. 22 кардыналы паходзяць Паўночнай Амерыкі, 30 – з Паўднёвай і Цэнтральнай, 20 кардыналаў з Азіі, 18 – з Афрыкі і 4 – з Акіяніі.

Самым маладым кардыналам з’яўляецца індыйскі іерарх Базэліос Татункал. Ён атрымаў кардынальскую годнасць падчас апошняй кансісторыі; яму 53 гады. У сваю чаргу, самым пажылым пурпуратам з’яўляецца італьянец Эрзіліа Таніні. Ёе мае 98 гадоў.

У склад Калегіі кардыналаў уваходзяць 33 пурпураты, якія належаць да розных манаскіх кангрэгацый і супольнасцяў апостальскага жыцця. Большасць з іх – гэта салезіянцы, езуіты і францішкане. Акрамя таго, сярод кардыналаў ёсць тры дамініканцы, два сэрцаніны, адзін капуцын, адзін рэдэмтарыст, адзін аблат і прадстаўнікі іншых супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.