2012-11-24 13:14:42

Кс. Ламбардзі станоўча аб венскім міжрэлігійным цэнтры


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі станоўча выказаўся аб адкрыцці ў Вене ў наступны панядзелак Міжнароднага цэнтра па міжрэлігійным дыялогу ім. караля Абдалы. Ён адхіліў крытыку некаторых колаў, якія заяўлялі, што Цэнтр, маўляў, будзе катралявацца выключна Саудаўскай Аравіяй. Прадстаўнік Святога Пасаду лічыць, што структура з’яўляецца “незалежнай міжнароднай арганізацыяй” і не будзе “кіравацца Саудаўскай Аравіяй у адзіночку”. Гэта правільна, што Апостальская Сталіца будзе браць удзел у працы Цэнтра і дзяліцца сваім досведам і аўтарытэтам у галіне міжрэлігійнага дыялогу, гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Залы Друку.

Ацэнка кс. Ламбардзі супадае з асцярожнымі аптымістычнымі меркаваннямі іншых царкоўных лідэраў. Так, праваслаўны Мітрапаліт Парыжа Эмануэль сказаў, што хоць ён не чакае “цудаў”, у адкрыцці Цэнтра ён бачыць “пазітыўны крок у кірунку большага ўзаемаразумення” паміж рэлігіямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.