2012-11-23 14:10:09

У амерыканскім Кангрэсе павялічылася колькасць католікаў


RealAudioMP3 Пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША колькасць католікаў у амерыканскім Кангрэсе ўзрасла на пяць чалавек. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” адзначае, што дэпутаты-пратэстанты, разам з католікамі і яўрэямі складаюць большасць, як ў Сенаце так і ў Палаце Прадстаўнікоў. Што тычыцца Палаты прадстаўнікоў то, тут пратэстанты складаюць 56% дэпутатаў, католікі 31,2%, а яўрэі 5,1%. Акрамя таго, тут прадстаўлены мармоны, праваслаўныя, мусульмане, будысты і індуісты. У Сенаце таксама дамінуюць пратэстанты – 53% дэпутатаў Католікі тут складаюць 27%.

Упершыню ў гісторыі амерыканскага Кангрэса індуісты ўвайшлі ў склад абодвух палат, а таксама адбылося абранне ў Сенат жанчыны будысткі. Акрамя таго, у Сенат, ад дэмакратычнай партыі ўвайшла жанчына, якая публічна называе сабе атэісткай.








All the contents on this site are copyrighted ©.