2012-11-23 13:00:07

Святы Айцец: цяжкасці людзей мора павінны стымуліраваць клопат Касцёла


RealAudioMP3 Неабароненасць людзей мора, рыбакоў і матросаў павінна стымуліраваць клопат Касцёла аб іх. Да гэта заклікаў Бэнэдыкт XVI удзельнікаў XXIII Сусветнага кангрэсу душпастырства працуючых на моры з якімі сустрэўся 23 лістапада ў Ватыкане. Папа нагадаў, што Касцёл на працягу доўгіх гадоў заклапочаны праблемамі гэтых людзей. “Ад самага світанку хрысціянтва, марскі свет быў эфектыўнай прыладай евангелізацыі. Апосталы і вучні Езуса мелі магчымасць ісці па ўсім свеце і прапаведваць Евангелле кожнаму стварэнню; узгадаем, толькі аб падарожжах св. Паўла. Такім чынам, яны пачалі шлях распаўсюджвання Слова Божага “аж да краю зямлі”. Таксама і сёння Касцёл арэ моры, каб несці Евангелле ўсім народам, і ваша шырокая прысутнасць у шматлікіх портах свету, штодзённае наведванне прышвартаваных суднаў і братэрскі клопат аб іх экіпажах – гэта бачны знак непакою аб тых, хто не можа атрымліваць звычайнага душпастырскага клопату”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI нагадаў аб шматлікіх цяжкасцях з якімі сустракаюцца тыя, хто працуе на моры: несправядлівасці звязанай з прымусовым сыходам на зямлю, пакінутасці разам з судамі на якіх працуюць, пірацтве, шкодзе ад нелегальнай рыбнай лоўлі. У той жа час Пантыфік пазітыўна ацаніў дзейнасць пастаянных дыяканаў і валанцёраў, якія працуюць у сферы душпастрыства людзей мора. Ён падкрэсліў, што часта самі рыбакі “падтрымліваюць іншых членаў экіпажа, заклікаючы знайсці і ўмацаваць адносіны з Богам падчас доўгіх перасячэнняў акіянаў, і дапамагаючы ў сітуацыях небяспекі з духам любові”. Напрыканцы сустрэчы, Бэнэдыкт XVI заклікаў удзельнікаў кангрэса адкрыць для сябе скарбы ІІ Ватыканскага Сабора, якія з’яўляюцца “компасам, які дазваляе лодцы Касцёла плыць у адкрытае мора, пасярод бураў ці спакойных і ціхіх хваляў, каб бяспечна плыць і дасягнуць сваёй мэты”.








All the contents on this site are copyrighted ©.