2012-11-23 14:40:16

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана


RealAudioMP3 23 лістапада Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, які прыбыў у Рым з нагоды кансісторыі, якая адбудзецца 24 лістапада. Прэзідэнт гэтай блізкаўсходняй краіны ўзначальвае дэлегацыю з 500 чалавек. Такая вялікая колькасць ліванцаў прыбыла, каб падтрымаць Мараніцкага Патрыярха Бутраса Рая – заўтра гэты іерарх атрымае з рук Святога Айца кардынальскі берэт. Падчас сустрэчы Папа і Прэзідэнт Лівана ўзгадалі аб нядаўнім візіце Бэнэдыкта XVI ў гэту краіну. Мішэль Сулейман падараваў Святому Айцу фотаальбом – напамін аб Апостальскім падарожжы. Акрамя таго, былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай і праблемы міра на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.