2012-11-23 14:31:56

Папа прызначыў новага арцыпрэзбітэра базылікі св. Паўла за Мурамі


RealAudioMP3 23 лістапада Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві арцыпрэзбітэрам Папскай базылікі св. Паўла за Мурамі. Да гэтага іерарх займаў пасаду прэфекта Папскага дома. Пасля вучобы ў Рыме арцыбіскуп Харві знаходзіўся на дыпламатычнай службе Святога Пасаду: ён працаваў у нунцыятыры ў Дамініканскай Рэспубліцы, а затым у Дзяржсакратарыяце. На заўтрашнім кансісторыі арцыбіскуп Харві атрымае з рук Бэнэдыкта XVI кардынальскі берэт, разам з пяццю іншымі іерархамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.