2012-11-23 13:14:48

Музыка Спрынгстына гучала ў Папскім універсітэце


RealAudioMP3 На працягу цэлага акадэмічнага года аматары рок-музыкі і тэалогіі будуць мець магчымасць паразважаць аб біблійных аспектах твораў вядомага амерыканскага музыканта Бруса Спрынгстына. 22 лістапада, у Папскім Грыгарыянскім універсітэце адбылася першая сустрэча прысвечаная яго творчасці. У ёй прынялі ўдзел шматлікія навукоўцы і музыканты. Акрамя таго, у будынку езуіцкага універсітэта, пабудаванага ў XVI ст. прагучалі спевы Спрынгстана ў выкананні некаторых італьянскіх музыкантаў. Падобныя сустрэчы будуць тут праходзіць кожную сераду.

Паводле аднаго з арганізатараў форума дырэктара часопіса “Civiltà Cattolica” а. Антоніо Спадара, да пытанняў веры ў сваёй музыцы Спрынгстан стаў звяртацца пасля драматычных падзей 11 верасня 2001 г. і яны відавочныя ў альбоме “The Rising”. Айцец Спадара лічыць, што нягледзячы на прысутнасць у творчасці Спрынгстана “некаторых выразаў, якія несумяшчальныя з хрысціянскай надзеяй”, музыкант чэрпаў натхненне з біблійных постацяў, тэрмінаў і сімвалаў, каб папрыканцы сварыць зварот да Бога”.








All the contents on this site are copyrighted ©.