2012-11-22 11:46:08

“Еўрапейскі агляд”: беднасць і сацыяльная маргіналізацыя ў Еўропе


RealAudioMP3 Ад Афін да Лісабона, ад Італіі да Іспаніі, сотні тысяч еўрапейскіх грамадзян выйшлі на плошчы супраць палітыкі шчыльнай экамоміі, заклапочаныя сваёй будучыняй і будучыняй уласных дзяцей. Паводле, аднаго з кіраўнікоў Ватыканскага радыё Пьетра Кокка, сучасны крызіс, патрабуе ад жыхароў Старога кантыненту адказнасці, якую можна выразіць у трох ключавых словах: умеранасць, справядлівасць і любоў. У рамках рубрыкі “Еўрапейскі агляд”, Пьетра Кокка адзначае, што ўмеранасць тычыцца закліку, паважаць годнасць людзей і матэрыяльныя рэсурсы, больш адказна іх размяркоўваць і выкарыстоўваць на карысць усіх. Паводле яго, умеранасць неабходная ў кантэксце пашырэння беднасці ў еўрапейскіх краінах. Кокка адзначае, што на сённяшні дзень тут налічваецца каля 80 млн. бедных, што складае 16 % насельніцтва кантынента.

Гаворачы аб неабходнасці справядлівасці ў Еўропе, журналіст звярнуў увагу на рост беспрацоўя, які дасягае тут 25%. Паводле Кокка праблема беспрацоўя – гэта “не толькі эканамічная праблема”. Яна “пазбаўляе людзей іх месца ў грамадстве, памяншае іх магчымы ўклад у развіццё сваіх краін, перашкаджае быць аўтарамі ўласнай будучыні і будучыні сваёй сем’і”.

У такім кантэксце Пьетра Кокка адзначыў, што фундаментальную важнасць для міжчалавечых і калектыўных адносінаў набывае любоў. Ён нагадаў словы Бэнэдыкта XVI аб тым, што “горад людзей” развіваецца не толькі дзякуючы правам і абавязкам, але, перш за ўсё, бескарыслівасці, міласэрнасці і адзінству. “Развіццё народаў залежыць, перш за ўсё, ад прызнання таго, што мы ўсе адна сям’я, якая супрацоўнічае дзеля сапраўднага адзінства і складаецца з суб’ектаў, якія не проста жывуць побач”, - адзначыў Пьетра Кокка.








All the contents on this site are copyrighted ©.