2012-11-22 14:44:29

Пурпураты святкуюць свае юбілеі. Новы склад кардыналаў-выбаршчыкаў


RealAudioMP3 23 лістапада два ватыканскіх іерархі адзначаць свае юбілеі. 80-годдзе будзе святкаваць кардынал Рэната Рафаэле Марціна, былы старшыня Папскіх радаў “Iustitia et pax” і пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Кардынал Марціна на працягу доўгіх гадоў з’яўляўся Апостальскім нунцыем у розных краінах свету і пры міжнародных арганізацыях. Менавіта пад яго кіраўніцтвам быў падрыхтаваны і выдадзены Кампендый сацыяльнага навучання Касцёла. Дасягнуўшы 80-гадовага ўзросту кардынал Марціна згубіць магчымасць прымаць удзел у канклаве. Другі ватыканскі юбіляр, кардынал Анджэла Садана, таксама прадстаўляў інтарэсы Святога Айца і Апостальскай Сталіцы на міжнароднай арэне. 23 лістапада яму споўніцца 85 гадоў. Іерарх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, быў Апостальскі нунцыем у Чылі ў часы дыктатуры генерала Піначэта. На працягу 16 гадоў, да 2006 г., з’яўляўся Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, змяніўшы на гэтай пасадзе легендарнага папскага дыпламата, кардынала Агасціна Казаролі.

Пасля кансісторыі, якая адбудзецца праз некалькі дзён, 24 лістапада, Кардынальская калегія будзе налічваць 211 пурпуратаў, 120 з якіх будуць мець права голасу падчас выбару Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.