2012-11-22 13:08:05

Двое маладых мастакоў сталі лаўрэатам прэмій Папскіх Акадэмій


RealAudioMP3 Польская скульптар Анна Гуляк і іспанскі жывапісец Давід Рыбес Лопес 21 лістапада атрымалі з рук кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ прэміі Папскіх Акадэмій за 2012 год. Кандыдатуры, якія прадставіла каардынацыйная рада Папскіх акадэмій, зацвердзіў асабіста Бэнэдыкт XVI. Анна Гуляк узнагароджана за “здольнасць у матэрыяльнай форме інтуітыўна выяўляць экспрэсіўную духоўнасць”, прыкладам чаго з’яўляюцца манументальныя статуі Яна Паўла ІІ яе аўтарства. Іспанскі мастак адзначаны за серыю малюнкаў, прысвечаных Укрыжаванню.

Прэміямі Папскіх Акадэмій узнагароджваюцца скульптары і мастакі,творы якіх, адзначаныя арыгінальнай мастацкай выразнасцю, уносяць уклад у развіццё хрысціянскага гуманізму.








All the contents on this site are copyrighted ©.